Сыр “Эксклюзіўны”

Склад:

● малако каровіна (10 л),

● смятана (1–1,5 л),

● расол,

● спецыі.

Гатаванне

10 л неразведзенага малака ледзь давесці да кіпення, потым дадаць 1–1,5 л смятаны (залежыць ад згортвальнасці малака, калі не згортваецца – дадаць больш смятаны). Давесці да кіпення, скінуць на друшляк, запраўлены марляй, даць сцячы, потым укласці у форму пад прэс. Пасля разгортваем марлю. Па жаданні сыр можна пакласці ў расол, каб ён атрымаўся саленаватым, таксама можна дадаць розныя спецыі. Пасля даюць сыру астыць у халодным месцы на працягу 2–3 дзён.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Экслюзіў

Ерафеева Людміла

+375 (44) 464-65-11

Магілёўская вобл., Слаўгарадскі р-н, в. Гіженка, вул. Кастрычніцкая, д. 9

Агроусадьба

Каментары