Свіное калена з бульбай, фаршыраванай грыбамі

Склад:

● свіная галёнка,

● ячменнае піва,

● соль,

● перац,

● каляндра,

● кроп,

● цыбуля,

● морква,

● часнок,

● маянэз,

● вараная бульба,

● смажаныя грыбы.

Гатаванне

Страву можна ўжываць як у гарачым, так і ў халодным выглядзе.

Традыцыйна “рульку” (свіную галёнку) гатуюць у печы.

Для гэтага “рульку” кладуць у чыгун, заліваюць ячменным півам, дадаюць соль, перац, каляндру, кроп, лук і моркву. Ставяць у печ для тушэння на 3–4 гадзіны.

Добра звараную “рульку” вымаюць з чыгуну, выкладваюць на патэльню, шпігуюць часнаком, змазваюць злёгку маянэзам і запякаюць да залацістай скарыначкі. Час запякання 30–40 хвілін.

Да “свінога калена” падаюцца палоўкі запечанай фаршыраванай бульбы, бульбяныя “лодачкі” фаршыруюць смажанымі ляснымі грыбамі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба народнага гумару Аўцюкі(на тэрыторыі сядзібы – карчма Ганарысты парсюк)

Драгун Наталля

+375 (33) 681-05-91

ragatuha@tut.by

Гомельская вобл., Калінкавіцкі р-н, а. г. Малыя Аўцюкі, вул. Міра, д. 27

Агроусадьба

Каментары