Склад:
● грыбы,
● цыбуля,
● соль і перац па смаку,
● мука,
● яйкі.
Гатаванне
Увага! Гэтыя грыбы – балотнікі і галавачы (порхаўкі) – растуць на тарфяных балотах. І склалася, што менавіта жыхары даліны Заходняй Беразіны ведаюць гэты грыб як прыдатны да стравы – ва ўсіх астатніх сам від грыбоў выклікае вялікую засцярогу. У першую чаргу важна сапраўды не зблытаць такі грыб з атрутным, таму мы не раім эксперэментаваць самастойна. Гэтыя грыбы смажаць альбо марынуюць, але не сушаць.
Грыбы нашаткаваць і варыць 30–40 хвіліны, потым выкласці на патэльню на алей альбо лой, на папярэдне абсмажаную пашаткаваную цыбулю, дадаць солі і перцу па смаку. Як варыянт, напрыканцы можна дадаць крыху мукі, 1–2 яйкі і ўсё добра перамяшаць.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Засьцянак Скрыплеў”
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
info@greenteam.by
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5
Каментары