Склад
:● бульба (лепш маладая),
● цыбуля,
● спецыі (чорны перац, базілік, маяран),
● грудзінка (сала з праслойкай), можна салёная,
● смятана.
Гатаванне
У форму для выпякання (змазаную алеем) наразаць пласт сырой неабабранай, добра вымытай бульбы (кружочкамі па 0,5 см таўшчынёй). Злёгку пасаліць, затым – пласт рэпчатай цыбулі (тонкімі кольцамі) і пласт тонка нарэзанай грудзінкі, дадаць спецыі і пакрыць усе тонкім пластом смятаны. Паўтарыць 2–3 пласты і выпякаць каля гадзіны пад вечкам. Гатовую страву пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “На Зарэчнай вуліцы”
Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
dershovo@rambler.ru
Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8
Агроусадьба
Каментары