Склад:
цеста:
● цёплае малако (2 шклянкі),
● дрожджы (50 г),
● мука (1 кг),
● малако (0,5 л),
● яйкі (4 шт.),
● алей сланечнікавы (2 шклянкі),
● цукар (2 шклянкі),
● соль;
начыне:
● тварог (0,5 кг),
● апельсін без лупіны (1 шт.),
● манка (3 ст. л.),
● яйкі (2 шт.),
● цукар (3 шклянкі).
Гатаванне
Першапачаткова гатуем дражджавое цеста. Для гэтага ў цёплае малако дадаць дрожджы і на 20 хвілін пакінуць для закісання. Далей змешаць муку, малако, яйкі, алей, цукар і соль. Замесіць крутое цеста (яно павінна адставаць ад рук). Паставіць у цёплае месца, каб цеста паднялося, потым яго абмяць, зноў паставіць і дачакацца новага ўзняцця. Далей цеста раскачаць у тонкі пласт і выкласці ў разагрэтую змазаную форму для пірага. Закласці начынне, зфарміраваць пірог, змазаць яечным жаўтком, змяшаным з 1 сталовай лыжкай моцнай заваркі чорнай гарбаты, і змясціць у духоўку на 20 хвілін.
Для спрашчэння працэсу прыгатавання пірага можна выкарыстоўваць гатовае (крамнае) пластовае дражджавое цеста.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Налібоцкія васількі”Шакун Марыя
+375 (29) 313-78-64
[email protected]
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16
Каментары