Склад:
● малако (1 шклянка),
● яйкі (3 шт.),
● яечныя бялкі (5–6 шт.),
● сметанковае масла (100 г),
● мука (200 г),
● цэдра цытрыны,
● цукар (каля 2 шклянак),
● разынкі (200–300 г),
● грэцкія арэхі,
● курага,
● мак (100 г).
Гатаванне
Шклянка малака, дрожджы, 3 яйкі, 100 г сметанковага масла, 200 г мукі ўзбіць міксерам, дадаць цэдру 1 цытрыны і цукар. Цеста пакінуць на суткі ў халадзільнік. Дастаць з халадзільніка і праз паўгадзіны дадаць яшчэ столькі мукі, колькі возьме цеста.
Начынне: узбіць 5–6 бялкоў з 2 шклянкамі цукру, дадаць 200–300 г разынак, грэцкіх арэхаў, курагі, 100 г маку. Частку цеста раскачаць у тонкі блін, пакласці начынне і скруціць рулецік, разрэзаць яго на аднолькавыя часткі і паставіць вертыкальна ў духоўку на 1 гадзіну (выпякаць пры тэмпературы 150–180 °С).
Дастаць з духоўкі, астудзіць і падаць да стала. Лічыцца святочнай стравай.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Палянка”
Рудак Наталля
+375 (29) 514-92-99
Віцебская вобл., Глыбоцкі р-н, в. Сапеліна, вул. Азёрная, д. 15
Каментары