Склад:
● дзічына (лось, казуля) (170 г),
● бульба (100 г),
● морква (35 г),
● цыбуля рэпчатая (35 г),
● таматнае пюрэ (20 г),
● мука пшанічная (3 г),
● соль, перац па смаку,
● смятана (20 г),
● алей (20 г).
Гатаванне
Папярэдне вымачанае мяса дзічыны, парэзаць (па 3–4 кавалкі на порцыю) і тушыць з булёнам, пасераванай цыбуляй, соллю і спецыямі да поўнай гатовасці. За 10 хвілін да канца тушэння дадаць таматнае пюрэ.
Бульбу, моркву, нарэзаныя дзелькамі, абсмажваюць паасобку.
На булёне, атрыманым пасля тушэння мяса, гатуюць соус, заліваюць ім мяса, кладуць моркву, абсмажаную цыбулю, а таксама спецыі. Змешваюць.
У гаршчочак укладваюць па чарзе бульбу, мяса з соусам, зверху заліваюць смятанай і ставяць у духоўку, папярэдне разагрэтую да 180 °С, на 15 хвілін.
Дзе пакаштаваць
ГПУ “Бярэзінскі запаведнік”
+375 (44) 554-55-52
info@berezinsky.by
Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Дамжарыцы, вул. Цэнтральная, д. 1
Каментары