Склад:
● лісты лазаньі, не патрабуюць папярэдняй варкі (250 г / 15 шт.),
● морква (50 г),
● цыбуля (60 г),
● салера (50 г),
● свіны фарш (500 г),
● ялавічны фарш (500 г),
● сыр пармезан або любы сыр 45–50 % тлустасці (200 г),
● кансерваваныя памідоры кавалачкамі ва ўласным соку (400 г),
● малако (50 г),
● аліўкавы алей (50 г),
● соль (30 г),
● белае віно (100 г).
Гатаванне
Рагу
Дробна нарэзаць цыбулю, салеру і моркву. Дадаць у патэльню аліўкавы алей, разагрэць яго, дадаць гародніну. Смажыць, памешваючы драўлянай лапаткай, на працягу 20 хвілін на павольным агні. Дадаць фарш, падсмажыць усё, пастаянна памешваючы. Заліць белым віном і даць яму выпарыцца. Памешваючы, дадаць памідоры, ваду і варыць усё на павольным агні на працягу 2 гадзін. Калі рагу будзе сухім, дадаць трохі вады, але па заканчэнні 2 гадзін не павінна застацца таматнага соку. Дадаць соль, перац.
Камплектацыя лазаньі
На дно бляхі з высокім бортам памерам 20×30 наліць трохі аліўкавага алею і размяркаваць раўнамерна некалькі лыжак рагу. Пакрыць усё лістамі лазаньі. На лісты пакласці некалькі лыжак рагу і пасыпаць сырам. Чаргаваць інгрэдыенты такім чынам да самага верху. На верхняй частцы павінен быць сыр.
Выпякаць у разагрэтай духоўке на працягу 20 хвілін пры 220 °С, кантралюючы гатовасць лістоў лазаньі пасля 15 хвілін.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Імперыя”
Мацук Ірына
+375 (33) 683-38-84
irina mushchuk@gmail.com
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Камянец, вул. Індустрыяльная, д. 7
Каментары