Склад:
●курыца,
●часнык,
●цыбуля,
● маянэз.
●кетчуп,
●соль і спецыі,
●бульба ці іншая гародніна – па жаданні.
Гатаванне
Нарэзаць цыбулю дробнымі кавалачкамі, часнык прапусціць праз прэс. Змяшаць маянэз з кетчупам (або таматавай пастай), часныком і цыбуляй. Гэтым марынадам абмазаць тушку, прысыпаць спецыямі. Марынаваць 1гадзіну пад плёнкай. Падрыхтаваць гародніну (бульбу, кабачок, тамат), нарэзаць кубікамі і змясціць у рукаў для запякання. Выкласці курачку на “падушку” з гародніны, завязаць рукаў. Пакласці пакет на бляху. Паставіць у разагрэтую духоўку на 1,5 гадзіны, запякаць пры тэмпературы 200 °С.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Бацькава хата”
Кіскевіч Мікалай
+375 (16) 312- 37-11
+375 (33) 608-96-44
Backava.hata@mail.ru
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29
Каментары