Крупнік

Склад (на 3-літровы казан):

● мяса (свініна, казляціна, бараніна),

● пярловыя ці ячная крупа (200 г),

● замочаная фасоля (100 г),

● цыбуля (1–2 шт.),

● бульба.

Гатаванне

1/3 частка сагана запоўніць мясам (свініна, казляціна, бараніна) на костцы, засыпаць 200 г прамытай крупы, 100 г замочанай фасолі, 1–2 абабраныя непарэзаныя цыбулі, наверх (1/3 частка) – непарэзаная абабраная бульба.

Прыправы: соль, перац чорны гарошкам, лаўровы ліст, 5–6 гваздзічын – па смаку.

Усё заліць вадой па самы край.

Гатоўнасць вызначаецца калі крупы праварыцца і мяса будзе сасклізваць з косткі.

Накрыты саган паставіць у напаленую печ на 4 гадзіны. На пачатку 3-й гадзіны – дастаць і паглядзець, каб не выкіпела вада, калі выкіпела – даліць зноў да краю.

Можна ставіць на ноч у натопленую печ, на раніцу – усё цёплае і смачнае. Плотны сняданак памагае удзень добрат працаваць фізічна.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
info@greenteam.by
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5

Агроусадьба

Каментары