Хатні суп з локшынай і пеўнем

Склад:

для булёна:

● вада,

● хатні певень,

● морква (2 шт.),

● цыбуля,

● корань пятрушкі,

● бульба (4 сярэдніх),

● соль,

● пэрац;

для локшыны:

● дамашнія яйкі (2–3 шт.),

● соль,

● мука (каля 2 шклянак).

Гатаванне

Ачысціць пеўня, пачысціць гародніну. Варыць гародніну і птушку цалкам прыблізна гадзіну, каб атрымаўся булён.

Пакуль варыцца булён, зрабіць локшыну. Пакласці муку ў посуд, дадаць соль, пасля зрабіць паглыбленне і дадаць яйкі. Вымесіць крутое цеста, каб яно не прыліпала да рук. Пакінуць цеста “адпачыць” на 10 хвілін. Раскачаць вялікі тонкі пласт цеста таўшчынёй не за 2–3 мм. Потым разразаць пласт на тонкія палоскі, змясціць іх адна на адну, присыпаючы кожны новы пласт мукой (каб локшына не зліплася). Яшчэ раз разразаць на палоскі.

Пасля таго, як булён зварыцца, вынуць гародніну і птушку і дадаць локшыну. Для таго, каб булён быў празрыстым, можна папярэдне абліць локшыну кіпнем.

Варыць локшыну з булёнам каля 5–7 хвілін, у залежнасці ад таўшчыні локшыны.

Пры падачы булён пасыпаць свежай зелянінай. Асобна ў кожную порцыю дадаць нарэзаныя птушку і гародніну.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Міхайлава”

Чабатар Людміла

+375 (29) 106-50-89

[email protected]

Магілёўская вобл., Слаўгарадскі р-н, в. Міхайлава, д. 6

Агроусадьба

Каментары