Склад:
● мясны фарш,
● соль,
● спецыі,
● кішка.
Гатаванне
Каўбаса, як і сікун, па смаку залежыць ад складу мяснога фаршу. Можна
дадаваць да асновы (свіннога мяса) каля 20–30 % маладой казляціны і каля 15 %
свежага сала.
У каўбасу мясны фарш прапусціць праз мясасечку, а ў сцулёк–лепш сечанае вострымі нажамі. Звычайна у фарш дадаюць соль і спецыі і перад набіваннем трошкі падсмажываюць фарш. Падрыхтаваную вымытую і вытрыманую ў саляным расчыне кішку папярэдне прадуваюць і глядзяць, каб нідзе не парвалася. Набіваюць шчыльна. Асабліва важна шчыльна набіваць сцулёк, які потым захоўваецца больш за паўгады.
У каўбасах робяць крок праз 20–30 см, перакручваюць, а потым працягваюць
набіваць. Пасля адну ноч даюць падсохнуць, павесіўшы ў цёплым
памяшканні, а на наступны дзень вырабы пераносяць у цёмнае прахалоднае месца
і там захоўваюць да патрэбнага моманту.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Засьцянак Скрыплеў”
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
[email protected]
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5
Каментары