Склад:
● гарбуз (0,5–1 кг),
● манныя крупы (2–3 ст. л.),
● малако (1 шклянка),
● цукар – па смаку,
● соль – па смаку,
● масла, спецыі, разынкі, ягады, мёд – па жаданні.
Гатаванне
Нарэзаць гарбуз невялікімі кавалачкамі, заліць малаком, варыць на слабым агні. Затым дадаць манныя крупы, цукар, соль, спецыі і варыць, бесперапынна памешваючы, на невялікім агні да гатоўнасці.
У гатовую гарбузовую кашу пакласці масла і падаваць гарачай.
Можна дадаць мёд, распараныя разынкі, свежыя ягады.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “За масточкам”
Наканечная Ганна, Наканечны Дзмітры
+375 (29) 855-81-09
+375 (29) 663-00-63
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Замасцяны, д. 63
Агроусадьба
Каментары