Калдуны са свінінай і грыбамі

Склад:

● мука (500 г),

● яйкі (2 шт.),

● цёплае малако (1 шклянка),

● алей (1 ст. л.),

● грыбы (100 г),

● свініна (300 г),

● цыбуля (1 шт.),

● перац,

● соль.

Гатаванне

Муку прасеяць, высыпаць горкай, у паглыбленне убіць 1 яйка, уліць цёплае малако, алей, дадаць дробку солі і замясіць цеста. Пакінуць на 20 хвілін.

Грыбы адварыць і разам са свінінай прапусціць праз мясасечку. У фарш дадаць дробна парэзаную цыбулю, 1 яйка, перац, соль і добра змяшаць.

Цеста тонка раскачаць, выразаць кубкам кружочкі, у цэнтр кожнага кружочка пакласці фарш і зашчыпаць краі. Гатовыя калдуны апускаць па адным у падсолены вар і варыць 10 хвілін. Падаваць гарачымі са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
[email protected]

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Агроусадьба

Каментары