Склад:
● бульба (1 кг),
● соль,
● кефір (0,5 шклянкі),
● цыбуля (2 шт.);
начынне:
● мясны фарш,
● цыбуля (12 шт.),
● соль,
● спецыі.
Гатаванне
Падрыхтоўка фаршу. Нацерці цыбулю на тарцы, змяшаць яе з фаршам. Можна дадаць молаты перац ці любую з прыправаў па смаку. Зрабіць з гатовага фаршу тонкія аладкі, дыяметрам 2 см.
Падрыхтоўка блінцоў. Нацерці бульбу і цыбулю на буйнай тарцы, выкласці ў міску. Трохі адціснуць сок, дадаць кефір, соль. Змяшаць.
Узяць сталовай лыжкай бульбяную масу, трохі прымінаючы, надаць ёй форму блінца, зверху пакласці прыгатаваныя загадзя мясныя аладкі і дадаць яшчэ адзін слой бульбы.
Смажыць на сярэднім агні, пакуль блінец добра ня заскварыцца з адной стороны. Можна накрыць вечкам. Затым, калі ніжняя частка добра прасмажыцца, перавярнуць асцярожна лапаткай на другі бок, і смажыць пад вечкам, некалькі разоў перагортваючы. Смажыць хвілін 20 на павольным агні.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Валерыя”
Пракапенка Наталля
+375 (29) 797-75-26
+375 (29) 795-48-58
[email protected], [email protected]
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Кашчанікі, д. 18
Каментары