Бліны з ляснымі арэхамі

Склад (на 3–

4 чалавекі):

● мука (2 шклянкі),

● яйкі (2 шт.),

● малако (1–1½ шклянкі),

● сметанковае масла,

● лясныя арэхі,

● цынамон,

● соль,

● мёд,

● пярга.

Гатаванне

У глыбокую талерку засыпаць 2 шклянкі мукі, разбіць два яйкі і заліць малако. Затым усё перамешаць, каб не было камочкаў цеста. Дадаць 1 чайную лыжачку мёду, менш за палову лыжачкі пяргі (дадае вітаміны і прыемную кіслінку), на кончыку лыжачкі солі і на кончыку нажа – цынамона, а каб блiнчыкi былi надзвычай пяшчотнымi, дадаць дзве лыжкi расплаўленага сметанковага масла. Зноў усё перамешаць дадаючы малака, каб пералівалася свабодна, як кефір (не смятана). Потым дадаць сталовую лыжку раструшчаных альбо цэлых лясных арэхаў. Атрыманую сумесь яшчэ раз добра перамешаць і разліць на загадзя нагрэтую патэльню. Смажыць блiнчыкi можна на алеi альбо сметанковым маслe. A каб яны доўга заставалiся мяккiмi i сакавiтымi, перамазаць кожны сметанковым маслам. Падаць з настоенай на травах гарбатай і мёдам.

Дзе пакаштаваць

Фальварак ЛазенкіКулягін Сяргей
+375 (29) 687-76-57
[email protected]
Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Навасёлкі, д. 3

Агроусадьба

Каментары