Як прайшоў кулінарны батл "Смачна есці"

Мы даўно прывыклі, што стравы беларускай кухні прысутнічаюць на нашым стале кожны дзень, і перасталі заўважаць асаблівыя фарбы, якімі могуць зайграць звычайныя прадукты. Менавіта з мэтай зноўку раскрыць асаблівасці нацыянальнай кухні сабраліся ўдзельнікі кулінарнага батла «Смачна есці» у гасцінных сценах кулінарнай прасторы LeGourmet.

Чатыры каманды, сярод якіх былі нават дзеці, зноўку спазнавалі магчымасці і варыяцыі на тэму халадніка і мачанкі. Пад пільным кіраўніцтвам гісторыка беларускай кухні Аляксандра Белага і па кроках яго аўтэнтычных рэцэптаў ўдзельнікі батла стваралі незабыўныя фарбы і густы, а добразычлівае журы ў асобе псіхолага Алесі Понамаренко і брэнд шэф-кухары Беларусі Марыны Бандаровіч ацэньвалі бязмежную гульню густу і фантазіі ўдзельнікаў.

Матэрыялы ўзяты з сайта tut.by.

Каментары