Фестываль "Воблакі свежага малака" адбудзецца у Брэсце 28 ліпеня

28 ліпеня ў парку Міра з 12:00 да 23:00 кампанія «Савушкін прадукт» пры падтрымцы Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта прэзентуе самае яркае свята цяперашняга лета: штогадовы малочны фестываль!

У праграме:

- мноства пазнавальных інтэрактыўных пляцовак для дзяцей і дарослых;

- разнастайныя кафэ, а таксама зоны актыўнага і спакойнага адпачынку;

- займальныя майстар-класы на любы густ;

- гала-канцэрт з удзелам спецыяльнага госця - гурта «Без білета»;

- у завяршэнні - фантастычны феерверк.

Уваход – вольны.

Матэрыялы ўзяты з сайта Relax.by

Каментары