Фестываль ссабойкі пройдзе ў Мінску!

У чацвер, 13 ліпеня, у абедзенны перапынак з 12:00 да 15:00 на набярэжнай Свіслачы пройдзе фестываль ссабойкі «Баржомі GO!».

На Зыбіцкай можна будзе самім прыгатаваць экспрэс-абед з прадуктаў, прадстаўленых арганізатарамі, і тут жа зʼесці яго на траўцы.

Для тых, у каго ўжо ёсць ссабойка, будуць зручныя крэслы, музыка ад лепшых дыджэяў Зыбіцкай і фуд-лекторый:

  • 12:30 «Го на Камароўку: выбіраем на абед лакальныя сезонныя прадукты разам з інстаграмам Камароўскага рынку» (Іван Ткачук); ͕
  • 13:00 «Другі закон бутэрброда, ці правільны хлеб». Ілля Прохараў, крафтовая пякарня Brø Bakery;
  • 13:30 «Карысная ссабойка за 10 хвілін: рэцэпты на тыдзень». Блогер Ірына Кабасакал; 
  • 14:00 «Які стрыт-фуд абавязкова трэба паспрабаваць у Мінску на вуліцы». Ягор Рытвинский, заснавальнік фестывалю Vulitsa Ezha;
  • 14:30 «фотагенічная ежа: як ствараюцца хуткія і прыгожыя рэцэпты». Майстар-клас ад Вікторыі Ткачук, кіраўніцы праекта Bon Appetit.

Для тых, у каго няма ссабойкі, але хто хацеў бы паспрабаваць: 100 сэтаў ад сэрвісу дастаўкі набораў прадуктаў з рэцэптамі rebox для падрыхтоўкі прама на месцы.

Матерыялы ўзяты з сайта citydog.by

Каментары