News

Міжнародная cпецыялізаваная выстава "Horeca. RetailTech"

06.03.2017

21–23 сакавіка пройдзе Міжнародная выстава найноўшых тэндэнцый у сферы рэстараннага і гасцінічнага бізнесу, грамадскага харчавання і гандлёвых тэхналогій "HoReCa. RetailTech", якая праводзіцца з 1992 года, адзначана знакам якасці Міжнароднага Саюза Выстаў і Ярмарок СНД і краін Балтыі.

Рэспубліканскі турнір кандытарскага мастацтва "CandyBattle"

06.03.2017

11 і 12 сакавіка ў Презідэнт-Атэлі пройдзе турнір кандытарскага мастацтва "CandyBattle". Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія і замежныя кандытары гандлёвых сетак і гіпермаркетаў, гасцініц, кандытары рэстаранаў і кафэ, хлебазаводаў і пякарань, прадстаўнікі малога кандытарскага бізнесу, кандытары-аматары і іншыя зацікаўленыя персоны.

У Мінску пройдзе фестываль гарбаты

02.03.2017

У сталіцы 18-19 сакавіка пройдзе Трэці чайны чэмпіянат Беларусі Tea Masters Cup 2017. Арганізатар мерапрыемства Студыя гарбаты Алены Вялічка запрашае чайных майстроў, бармэнаў, работнікаў кафэ і рэстаранаў, крам, дзе можна купіць гарбату, і проста аматараў гарбаты праявіць сваё майстэрства ў падрыхтоўцы самага старажытнага напою на зямлі. Галоўны прыз - паездка на міжнародны чэмпіянат гарбаты ў В'етнам.

Фестываль "Гаспадарчы сыр" чакае гасцей 30 сакавіка!

02.03.2017

У Слаўгарадзе 30 красавіка пройдзе VI Гастранамічны фестываль "Гаспадарчы сыр". 

Майстар-клас для беларусаў

02.03.2017

25 сакавіка італьянскія шэфы Энрыка і Раберта Чарэя правядуць майстар-клас для беларускіх кухароў. Прымуць удзел у майстар-класе братоў Чарэя 12 чалавек, якія пройдуць два этапы конкурснага адбору. Ім трэба будзе расказаць пра сябе і даказаць запал да сваёй прафесіі.

Фестываль шніцэляў у BIERKELLER

02.03.2017

З 13 лютага да 8 сакавіка нямецкі піўны скляпок прапануе сваім гасцям атрымаць асалоду ад знатных шніцэляў.

Гастрафэст-2017

02.03.2017

2017 год стане гастранамічным годам для жыхароў Мінска.

Тыдзень беларускай кухні

02.03.2017

Ужо традыцыйна Мінгарвыканкам працягвае прасоўваць ідэю нацыянальнай кухні. Першы ў гэтым годзе і трынаццаты ў гісторыі Тыдзень працягнецца з 27 лютага па 5 сакавіка ў 102 установах грамадскага харчавання.

Фестываль кулінараў-аматараў "Гурмэ дома"

02.03.2017

З 5 лютага па 1 сакавіка ў г. Мінску пад эгідай кулінарнай школы "Le Gourmet" - жывая тэхніка і кухня прайшоў першы беларускі фестываль страў сярод кулінараў-аматараў «Гурмэ дома». Фестываль ацэньваўся прафесійным кулінарным журы пад старшынствам вядомых кухароў, запрашаемых з усяго свету.