Адрас
Сядзіба «Запаведны востраў» складаецца з двух домікаў, якія стаяць у цені векавых соснаў, і лазенкі, якая размясцілася акурат ля вады. Перад вачыма плёскаецца возера. Невялікае поле і пралесак.
У хатках на кухнях гарачая вада і ўсё неабходнае для гатавання. Была праведзена рэканструкцыя асноўнага дома. Уваходы ў домікі знаходзяцца з адваротнага боку дома, што аддзяляе Вас ад іншых адпачывальнікаў. У кожнай з гэтых хатак вялікі крыты ганак, на якім стаіць столік з крэсламі, а ўнутры гасцёўня з канапай, камінам і тэлевізарам, спальня і санвузел з душам. Усё толькі з натуральных матэрыялаў. У асноўным гэта дрэва, лён.
Добры пяшчаны пляж, чыстая вада. Прычал. Ёсць лодкі. А да стала прапануюцца стравы нацыянальнай беларускай кухні. Амаль усё с гаспадарчага падворка. Усё натуральнае і хатняе. Вялікія порцыі - не як у рэстаране. Дадаткова гаспадары могуць прапанаваць і што-небудзь незвычайнае.
Каментары