Сядзіба месціцца ў самым маляўнічым месцы Беларусі – Паазер’і, разам з яго багатымі лясамі і шматлікімі азёрамі – куток некранутай прыроды наводдаль ад шэрасці штодзённага жыцця. У асобнастаячым вясковым доме цалкам абсталяваным для адпачынку і пражывання гасцей могуць размясціцца да 5 чалавек. Ёсць санвузел, кухня з газавай плітой, посудам, лядоўняй, тэлевізарам. Сядзіба знаходзіцца ў 500 метрах ад возера Акунёва і леса, у якім вялікая разнастайнасць лекавых траў, птушак, жывёл, ягад і грыбоў. Побач з домам вялікая пляцоўка для актыўнага адпачынку.
Магчыма навучанне коннай яздзе, прагулкі на ровары ці лодцы, таксама тут ёсць лазня, а гасцінныя гаспадары пачастуюць традыцыйнай беларускай кухняй. Сядзіба прымае гасцей круглы год: узімку магчыма арганізацыя катання на конных санях.
Адпачывальнікі з дзецьмі ці жывёламі ў нас заўсёды вельмі жаданыя госці! Для дзяцей зніжкі. Больш інфармацыі па тэлефоне.
Што паспрабаваць
Адрас
Адкрыйце Беларусь у туры
Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.
Тайны южной Ельни
Цана ад: 195 BYN
Тур на остров Ду
Цана ад: 210 BYN
Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!
Цана ад: 215 BYN
Каментары