Сядзіба “Прылучкі” размешчана ў Мінскім раёне, у 7-мі кіламетрах ад Мінска, у 20-ці хвілінах язды ад чыгуначнага вакзала, у старадаўнім мястэчку Прылукі, вядомым з 15 стагоддзя.
Сядзіба знаходзіцца на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу “Прылукі” і разлічана, перш за ўсё, на аматараў пазнавальнага адпачынку. Для гасцей сядзібы прадастаўляюцца:
- 3 гасцявыя пакоі, пры будове і аздабленні якіх выкарыстоўваліся толькі натуральныя, традыцыйна беларускія матэрыялы і дызайн якіх не пакіне Вас абыякавым;
- Банкетная зала на 22 чалавекі з печчу;
- Лазня на дровах з басейнам і крышталёва чыстай вадой, якая прайшла шматступенную сістэму ачысткі;
- Маляўнічыя (лес, рака Пціч, 2 возера) і гістарычныя (сядзіба графа Чапскага) наваколлі, палюбавацца якімі можна, праехаўшыся па «зялёным» маршруце на 10-ці горных роварах.
Асобнага згадвання варта кухня сядзібы. Тут Вас чакае сапраўды царскі баль, з такімі стравамі, як салата «Грэчаская», салата «Вільня», салата «Селядзец пад футрам», рыбнае асарці «Аселядец», мясная нарэзка «Вясковая», фруктовае асарці «З фруктам месяца», запечаны маладая бульба пад сырнай-чесночным соусам, каўбаскі «Пальцам пханыя» або дранікі са смятанай, калдуны з мясам і грыбамі, гарбуша, карп запечаны, індык запечаны па-беларску, шашлык «бастурму з выразкі», курыца-грыль фаршыраваная, барановы кумпяк, а таксама агародніннае асарці « вяршкі ды карэньчыкі» з агарода або скляпка.
І яшчэ чорны і белы хлеб, крынічная вада, ягадны або журавінавы морс, гарбата, кава, дэгустацыя мясцовых напояў.
Каментары