Склад:
● мяса індычкі,
● соль,
● спецыі,
● масла (1 ст. л.),
● мука (2 ст. л.),
● булён,
● жаўткі (2 шт.),
● цытрынавы сок / смятана (2 ст. л.).
Гатаванне
Вычышчаную птушку разрэзаць на кавалачкі, пасаліць, дадаць спецыі і паставіць варыць. Калі мяса стане мяккім, растапіць лыжку масла, змяшаць з мукой, развесці працэджаным булёнам і, памешваючы, давесці да кіпення.
Узбіць жаўткі, дадаць трохі цытрынавага соку, змяшаць з соусам, падцяпліць, але не кіпяціць. Гэтай падліўкай заліць мяса. Цытрыну можна замяніць 2 сталовымі лыжкамі смятаны.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Прылучкі”
Мяркулава Ірына
+375 (29) 656-22-02
Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Прылукі, зав. Азёрны, д. 4
Агроусадьба
Каментары