Сядзіба размешчана ў экалагічна чыстым Глыбоцкім раёне Беларусі, які багаты на азёры. На адным са шматлікіх азёр, а менавіта на возеры Нарушоўскае, і знаходзіцца аграсядзіба «Палянка».
У вялікім утульным доме маецца ўсё, каб адпачыць як на выходныя, так і на больш доўгі тэрмін, напрыклад, на час вакацый або водпуску. Госці сядзібы змогуць размясціцца ў 4 асобных камфартабельных пакоях. Да паслуг гасцей 4 тэлевізары, камін, балкон, музычны цэнтр, караоке, інтэрнэт. У доме таксама ёсць душ і туалет. З адкрытай тэрасы адкрываецца выдатны від на возера.
Магчыма як самастойная арганізацыя харчавання, так і харчаванне ў сядзібе, якое прыйдзецца па густу аматарам беларускай нацыянальнай кухні. У меню ўваходзяць такія стравы як клёцкі, дранікі, боршч, капуста, варэнікі, піражкі, бліны з мачанкай, разнастайная выпечка і травяная гарбата.
Для аматараў актыўнага адпачынку на тэрыторыі ёсць валейбольная пляцоўка. Для тых, хто любіць папарыцца, ёсць вясковая лазня. Можна арганізаваць конны шпацыр.
Тыя, хто любіць рыбалку, змогуць ўдосталь парыбачыць на возеры, багатым на рыбу. Тут водзяцца плотка, шчупак і лінь. Да паслуг гасцей - лодка.
Што паспрабаваць
Адрас
Адкрыйце Беларусь у туры
Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.
Тайны южной Ельни
Цана ад: 195 BYN
Тур на остров Ду
Цана ад: 210 BYN
Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!
Цана ад: 215 BYN
Каментары