Імперыя

Map location

Адрас

Брэсцкая вобласць, Камянецкі р-н, в. Каменец, вул. Індустрыяльная, д. 7 , +375 (33) 683-38-84 , [email protected] Камянец

Сядзіба "Імперыя" знаходзіцца побач з галоўным і самым вядомым беларускім лесам - Белавежскай пушчай. Беларуская прырода, чыстае паветра, цішыня і мернае вясковае жыццё пазбавяць вас ад гарадской мітусні і клопатаў.

Знаходзіцца яна ў самым цэнтры горада Камянец, побач з Белавежскай Пушчай. Тут вы можаце спакойна адпачыць, расслабіцца, пакаштаваць выдатныя стравы. На тэрыторыі размешчаны вялікі трохпавярховы дом, невялікі домік з мансардай, лазня, зона барбекю, 2 гаражы, невялікі парк з дэкаратыўнымі дрэвамі. На першым паверсе - 3 вялікія пакоі з двухспальнымі ложкамі і канапамі, сталовая, вялікая кухня ў амерыканскім стылі, прыбіральня, душавая. На другім паверсе - бібліятэка, 3 вялікія пакоі з двухспальнымі ложкамі. У адным з пакояў знаходзіцца барная стойка, камін. Ёсць прыбіральня, ванна з гідрамасажам.

На трэцім паверсе размешчаны вялікі пакой на 70 кв. м. з більярдам, мяккім кутком, камінам. Ёсць тут таксама і асобны вялікі спальны пакой. Амаль ва ўсіх пакоях ёсць тэлевізар, WiFi. Асаблівую ўвагу надаем харчаванню. Італьянскі шэф-повар прыгатуе для вас не толькі стравы італьянскай кухні, але і стравы па індывідуальнай замове. Ёсць магчымасць прыгатавання вегетарыянскіх страў. Колькасць чалавек, якіх можна прыняць адначасова - 24. Колькасць пакояў - 9. Маецца асобны домік на 4 челавек.Там ёсць прыбіральня, душ, печ, тэлевізар, электрапліта.

Што паспрабаваць

Стравы з мяса

Адрас

Брэсцкая вобласць, Камянецкі р-н, в. Каменец, вул. Індустрыяльная, д. 7 , +375 (33) 683-38-84 , [email protected] Камянец

Каментары