Склад:
● мука жытняя,
● мука пшанічная (200 г),
● вада цёплая (200 г),
● бульба (2 шт.).
Гатаванне
Да прасеянай жытняй мукі (каля паловы літровага слоіка), дадаць 200 г цёплай вады, добра размешаць. Перамясціць атрыманую сумесь у гліняную міску і паставіць у цёплае месца на 2 дні. Калі цеста падымецца, трэба дадаць 2 невялікія нацёртыя бульбіны і 200 г пшанічнай мукі. Калі цеста зноў паднімецца, можна выпякаць бліны. Для выпечкі выкарыстоўваецца чыгунная патэльня, размытая салам, цеста пакрывае ўвесь дыяметр патэльні. Падаецца да стала са скваркамі і салам.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Мотальская Венецыя”
Стасевіч Ірына
+375 (29) 313-41-70
+375 (29) 625-83-22
anix_sania_motol@mail.ru
Брэсцкая вобл., Іванаўскі р-н, в. Моталь, вул. Рачная, д. 29
Агроусадьба
Каментары