Запяканка тварожная

Склад:

● тварог (200 г),

● яйкі (1 шт.),

● малако (150 г),

● манныя крупы (100 г),

● цукар (50 г),

● чарніцы (50 г).

Гатаванне

Размяць тварог з малаком, дадаць яйка і цукар, Старанна змяшаць, дадаючы манку. Пакінуць на 10 хвілін для загусцення.

Керамічную форму вышмараваць алеем і пасыпаць манкай.

Яшчэ раз змяшаць сумесь, яна павінна мець кансістэнцыю нятлустай смятаны, выліць у форму і пасыпаць ягадамі (яны не павінны патануць).

Паставіць у разагрэтую да 200 °С духоўку, гатаваць 50 хвілін.

Афармленне і падача стравы

Можна есці і гарачай, і халоднай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Белыя лугі

Радзюкевіч Іван

+375 (29) 392-39-23

[email protected]

Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, Варончанскі с.с., в. Тыневічы

Агроусадьба

Каментары