Гатаванне:
Сушаныя грыбы замачыць нанач, пасаліць, зварыць, парэзаць.
Цыбуліну парэзаць, абсмажыць на алеі, дадаць грыбы і лыжку адвару з-пад іх, патушыць.
Цеста: 1/3 частку мукі заварыць кіпенем.Калі астыне, дадаць шчопці солі, яйка і муку, каб цеста не ліпла да рук, але і не было крутым.
Цеста тонка раскатаць на кружочкі, палажыць грыбы, круг скласці па сярэдзіне і зашчыпацькраі.
Вушкі абсмажыць на алеі з дзвюх старон.
Заўвага:
рэцэптам падзялілася Сідорык Ала Дамінікаўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Рэцэпт запісаны ад матулі Раманоўскай Веры Уладзіміраўны 1929 г.н. в. Пузікі.Адкрыйце Беларусь у туры
Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.
Гастротур: вино, сыр и архитектура из Минска
Цана ад: 235 BYN
Каментары