Верешчака з грачанікамі

Склад:

для верашчакі:

●каўбаскі белыя (4 шт.),

●бекон (150 г),

●цыбуля (100 г),

●мука (50 г),

●піва (0,5 л),

●спецыі (кмен, лаўровы ліст, перац чорны гарошак), соль (па смаку);

для грачаных бліноў:

●мука грачаная (150–200 г),

●мука пшанічная (50 г),

●яйкі (2 шт.),

●малако, соль і цукар (па смаку)

●алей для смажання.

Гатаванне

Цыбулю нарэзаць дробнымі кубікамі і абсмажваць да залацістага колеру. Дадаць на патэльню нарэзаны саломкай бекон, працягваючы абсмажваць.

Тым часам каўбаскі адварыць у вадзе з півам і спецыямі, нарэзаць. У працэджаны булён дадаць лук і бекон, кружкі каўбасак.

На сухой патэльні абсмажыць муку да крэмавага колеру, астудзіць і развесці пакінутым булёнам або вадой да аднароднай кансістэнцыі. Гэтую сумесь тонкім струменьчыкам, увесь час памешваючы, уліць у верашчаку з каўбаскамі і потым на павольным агні давесці да загусцення.

Гісторыя рэцэпту

У кухні Вялікага Княства Літоўскага верашчака была вядомая з сярэдзіны XVIII стагоддзя як адзін з варыянтаў мачанкі –мясной падліўкі, у якую мачалі бліны. Аўтар рэцэпту – каралеўскі кухмістр Верашчака.

Дзе пакаштаваць

АграсядзібаНа Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала

+375 (29) 793-31-91

[email protected]

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Агроусадьба

Каментары