Верашчака

Склад:

● фарш з цяляціны,

● спецыі,

● тонкія свіныя кішкі,

● вада,

● цыбуля,

● воцат.

Гатаванне

Для прыгатавання верашчакі спачатку трэба згатаваць асаблівую разнавіднасць хатняй каўбасы –так званую белую. Фарш з цяляціны ў мінулым адмыслова пасераваўся, некалькі разоў прапускаўся праз рэшата для атрымання аднароднай пюрэпадобнай кансістэнцыі. Сёння магчыма выкарыстанне блэндара. У гатовае мясное пюрэ дадаць сумесь дробна памолатых спецый, духмяным фаршам набіць тонкія свіныя кішкі.

Свежапрыгатаваную каўбасу адварыць у адмысловым растворы на аснове піва з вадой. Гарачы булён з’яўляецца асновай для прыгатавання адмысловай поліўкі-соуса з цыбуляй, вострымі спецыямі, соллю і натуральным воцатам. Калі поліўка набывае патрэбную гушчыню, у яе змяшчаюць адвараную каўбасу і некаторы час тушаць. Падаюць на стол верашчаку на шырокіх керамічных талерках, выклаўшы кавалкі каўбасы горкай, заліваюць гарачай поліўкай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі маёнтак

Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
[email protected]
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а. г. Дукора, вул. Школьная, д. 15

Агроусадьба

Каментары