Варэнне з шышак

Склад:

● яловыя шышкі,

● вада (3 л),

● цукар (3 кг).

Гатаванне

З сярэдзіны траўня з’яўляюцца маладыя шышачкі. Збіраць трэба шышкі даўжынёй не больш за 2 см. На кілаграм шышачак вам спатрэбіцца 3 л вады і 3 кг цукру. Памыць шышкі, змешаць інгрэдыенты. Давеці да кіпення, але не кіпяціць. Даць пастаяць дзень – два, потым паўтарыць працэдуру кіпячэння, да таго моманту, пакуль варэнне не загусцее. Разліць у банкі.

Такое варэнне не толькі мае багаты і насычаны смак, але і дапамагае пры лячэнні прастуды.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Польскі маёнтак

Ісаева Таццяна

+375 (29) 829-20-13

[email protected]

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Белая, д. 13

Агроусадьба

Каментары