Тушаныя рэбры барановыя з капустай

Склад:

● барановыя рэбры “Ёдзішкі”,

● цыбуля,

● морква,

● капуста,

● таматная паста,

● алей,

● соль,

● перац.

Гатаванне

Барановыя рэбры ў казане з разагрэтым алеем абсмажыць да румянай скарыначкі. Затым дадаць трохі вады і тушыць рэбры 1–1,5 гадзіны. Дадаць цыбулю, моркву, нацёртую на буйной тарцы. Праз 5 хвілін дадаць таматную пасту, соль і перац па смаку. Тушыць яшчэ 5 хвілін і дадаць нашаткаваную капусту.

Усе змешаць і тушыць да гатоўнасці капусты.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар Ёдзішкі”

Абрамава Таццяна

+375 (29) 870-44-18

[email protected]

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Ёдзішкі

Агроусадьба

Каментары