Склад:
● сыроватка (1,2–1,5 л),
● малако (1 л),
● натуральны ёгурт / кефір (1 шклянка),
● сок 0,5 цытрыны.
Гатаванне
Да сыроваткі дадаць малако (на ваш густ каровінае ці казінае), ёгурт або кефір, змяшаць і паставіць рондаль на агонь. Трэба давесці практычна да закіпання, але не даць закіпець. Калі вадкасць практычна закіпіць (а гэта будзе бачна па лёгкай пенцы на паверхні), дадаць сок паловы цытрыны і змяшаць. Выключыць агонь і пакінуцьі рондаль “адпачываць” на 10 хвілін. Затым працадзіць вадкасць праз марлю, не вельмі моцна адціскаючы. Астудзіць гатовы сыр на працягу некалькіх гадзін у халадзільніку.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Буслянка”
Якаўчык Іна
+375 (29) 796-12-46
Брэсцкая вобл., Драгічынскі р-н, в. Селішча, вул. Днепра-Бугская, д. 12А
Агроусадьба
Каментары