Склад:
● тварог (2 кг),
● масла сметанковае (500 г),
● яйкі (8 шт.),
● соль па смаку.
Гатаванне
Добра адціснуты тварог працерці праз сіта і варыць 10 хвілін у свежым малацэ. Затым зліць масу ў сумку з двухслаёвай марлі і падвесіць (можна пакласці пад груз). Пакуль сцякае вадкасць, узяць сметанковае масла, яйкі, соль і падаграваць на малым агні, бесперапынна памешваючы, каб маса стала аднастайнай. Затым гэтую масу змяшаць з тварагом і зноў варыць на павольным агні. Варыць сыр трэба да таго часу, пакуль ён не стане адставаць ад дна посуду. Захоўваць яго пажадана адкрытым у халодным месцы, трохі пасыпаўшы зверху соллю. Каб атрымаць наздраваты сыр, трэба ўсыпаць дробку соды.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Паўлінава”
Аніпчанка Алена
+375 (29) 726-64-69
+375 (29) 723-63-42
Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в. Паўлінава, вул. Падлесная, д. 6
Каментары