Склад:
● рулька (1шт.),
● пярлоўка (0,5 кг),
● фасоля (0,5 кг),
● часнок (1 галоўка),
● морква (2 шт.).
Гатаванне
Гатуецца ў рускай печы ў чатырох- ці пяцілітровым чыгунку, куды закладваецца свіная або ялавічная рулька, пярлоўка, фасоля, зубкі часнаку і кубікі морквы. Усё гэта заліць падсоленай вадой (1,5 л). Змесціва гатаваць у напаленай, гарачай печы да мяккасці. У канцы прыгатавання дадаць прыправы па смаку (можна выкарыстоўваць крамны набор для плову).
Рулька па-налібоцку падаецца на стол на вялікім блюдзе.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Налібоцкія васількі”Шакун Марыя
+375 (29) 313-78-64
[email protected]
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16
Агроусадьба
Каментары