Склад:
● малако або сыракваша (1 шклянка),
● яйка,
● дрожджы сухія (1 ч. л.),
● соль (1 ч. л.),
● цукар (1 ст. л.),
● алей (2 ст. л.),
● мука (2,5–3 шклянкі),
● смятана.
Гатаванне
У цёплым малацэ развесці дрожджы, дадаць алей, соль, цукар, яйка, муку і замясіць цеста. Накрыць ручніком і адставіць на гадзіну, каб цеста падышло.
Цеста абмяць, падзяліць на кавалачкі і раскачаць пышачкі таўшчынёй 0,5–0,7 мм.
Смажыць на распаленым сланечнікавым алеі з абодвух бакоў да залацістай скарыначкі.
Гатовыя пышкі пакласці на талерку. Адразу, пакуль яны гарачая, дадаць смятану і пасыпаць цукрам. Зверху на пышку пакласці наступную гатовую і таксама прамазаць яе смятанай і абсыпаць цукрам, гэтак жа паступіць з усімі абсмажаннымі пышкамі.
Смятану можна выкарыстоўваць хатнюю або крамную ў залежнасці ад густу.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Валерыя”
Пракапенка Наталля
+375 (29) 797-75-26
+375 (29) 795-48-58
[email protected], [email protected]
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Кашчанікі, д. 18
Каментары