Склад:
● дзікая птушка або хатняя курыца,
● спецыі,
● сметанковае масла;
начынне:
● філе салёнага селядца,
● рубленыя вараныя яйкі,
● белыя сухары.
Гатаванне
Беларуская шляхецкая пячыста гатавалася з дзікай птушкі альбо хатняй курыцы. У даўнія часы свежую птушку на ноч закопвалі ў пясок і толькі назаўтра абскубвалі пёры і патрашылі. З сумесі спецый і сметанковага масла гатавалі адмысловую памазку, якой густа націралі птушку звонку і знутры. Соль не выкарыстоўвалася. Найважнейшай часткай зʼяўлялася начынка, якая гатавалася з насечанага нажом філе салёнага селядца, змяшанага з рубленымі варанымі яйкамі і белымі сухарамі ў форме дробных кубікаў. Птушка шчыльна фаршыравалася селядцовай сумессю і садзілася на патэльні ў гарачую печ. Засмажаная хрумсткая корачка і дзіўнае спалучэнне несалёнага мяса з незвычайнай селядцовай начынкай надавалі страве прывабны знешні выгляд і непаўторны смакавы букет.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Дукорскі Маёнтак”
Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
[email protected]
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а. г. Дукора, вул. Школьная, д. 15
Каментары