Склад:
● бульба (12 шт.),
● яйка (1 шт.),
● грудзінка (300–400 г),
● цыбуліна (1 шт.),
● алей,
● соль,
● перац.
Гатаванне
Абабраную бульбу нацерці на дробнай тарцы, потым добра адціснуць вадкасць, дадаць яйка, соль. Затым дробна нарэзаць грудзінку, можна дадаць грыбы (калі хто любіць), цыбулю, усё абсмажыць напалову і ўліць у бульбяную масу. Добра ўсё вымешаць, уліць у форму (гліняная – лепш за ўсё) і паставіць у нагрэтую духоўку (200–220 °С) дзесьці на гадзіну, пакуль не зʼявіцца залацістая скарыначка.
Падаваць са смятанай і зелянінай.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Над Нёманам”
Салькоўская Аксана
+375 (29) 105-60-56
Гродзенская вобл., Лідскі р-н, г. Бярозаўка, вул. Левабярэжная, д. 3А
Агроусадьба
Каментары