Склад:
● хлеб чорны (2 лустачкі),
● сала (25 г),
● маянэз (20 г),
● алей для смажання (2 ст. л.),
● зеляніна (для ўпрыгожвання).
Гатаванне
На разагрэтую патэльню з алеем покласці хлеб, абсмажыць яго з двух бакоў да залацістай скарыначкі. Потым нацерці хлеб часнаком. Змешаць сала (нарэзаць дробнымі кубікамі) з маянэзам. Выкласці на хлеб атрыманую масу. Упрыгожыць зелянінай.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Ёлкі-Палкі”
Шышоў Віталь
+375 (29) 697 93 99
Магілёўская вобл., Быхаўскі р-н, в. Вароніна, вул. Прыдарожная, 9
Агроусадьба
Каментары