Склад:
● кіпрэй,
● святаяннік,
● чабор,
● мята,
● шыпшына.
Гатаванне
На адзін кубачак гарбаты спатрэбіцца: адна чайная лыжка кіпрэю, менш за паўлыжачкі святаянніку, столькі ж чабору, зусім крыху мяты (каб не перабівала смак і каб дадаць духмянага водару), а таксама дзве альбо тры сушаныя ягады шыпшыны (іх трэба разрэзаць нажом на палавінкі, альбо раструшчыць). Усё гэта заліць кіпенем і даць настаяцца 5 хвілін.
Робіцца такая гарбата абавязкова з крынічнай вады і падаецца з лазенкаўскімі фірмовымі блінамі з ляснымі арэхамі і мёдам.
Дзе пакаштаваць
Фальварак “Лазенкі”
Кулягін Сяргей
+375 (29) 687-76-57
[email protected]
Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Навасёлкі, д. 3
Агроусадьба
Каментары