Катлеты маладэчанскія

Склад:

● ялавічныя ныркі (200 г),

● мякаць свініны (200 г),

● мазгі (150 г),

● бульба (1 шт.),

● тлушч (1 ст. л.),

● цыбуля (1–2 шт.),

● воцат (1 ст. л.),

● сухары (2–3 ст. л.),

● соль,

● перац.

Гатаванне

Выдаліць з нырак тлушч і плеўкі, вымыць, заліць халоднай вадой. Калі вада закіпіць, зліць яе, зноў вымыць ныркі, яшчэ раз заліць свежай вадой, зварыць.

Мазгі прамыць, ачысціць ад плеўкі, апусціць у падсолены вар з воцатам, варыць 4–5 хвілін.

Свініну разам з падрыхтаванымі ныркамі і мазгамі, а таксама цыбуляй прапусціць праз мясасечку, дадаць цёртую на тарцы бульбу, соль, перац, перамяшаць. З атрыманай масы сфармаваць катлеты, укачаць іх у паніровачныя сухары і абсмажыць з абодвух бакоў.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Карыцька

Карыцька Алеся

+375 (29) 311-44-20

[email protected]

Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в. Насілава, вул. Савецкая, д. 43А

Агроусадьба

Каментары