Склад:
● свініна,
● бульба,
● яйка,
● крухмал,
● соль,
● кампазіцыя спецый.
Гатаванне
Традыцыйная польская каркуўка – гэта проста прыпраўленая печаная свініна, большай часткай з шыйнай выразкі. У беларускім варыянце, узніклым, безумоўна, значна пазней, галоўная частка стравы – прыгатаваная са спецыямі свежая свіная паляндвіца – змяшчаецца ў своеасаблівую “вопратку”–жупан з бульбы. Асноўныя інгрэдыенты каркуўкі ў бульбяным жупане – свініна, бульба, яйка, крухмал, соль і кампазіцыя са спецый.
Сакавітую, добра прыпраўленую адбіўную з паляндвіцы змясціць паміж двух слаёў бульбянога цеста і запякаць. Падаваць на стол з гарнірам з зеляніны і марынаваных агуркоў.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Дукорскі маёнтак” Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
[email protected]
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а. г. Дукора, вул. Школьная, д. 15
Каментары