Склад:
● качка,
● перац, соль, каляндра, базілік, чабор,
● мёд,
● яблыкі,
● рыс,
● разынкі,
● чарнасліў,
● апельсін.
Гатаванне
Качку ачысціць, замачыць на некалькі гадзін у вадзе. Каб ліквідаваць спецыфічны пах мяса, унутр тушкі можна пакласці палоўку апельсіна.
Затым тушку нацерці перцам і соллю, знутры памазаць мёдам, дадаць каляндру, базілік, чабор. Качку пакінуць марынавацца на 2–4 гадзіны.
Для начынкі пачысціць яблыкі, адварыць рыс, дадаць разынкі, чарнасліў, апельсін – атрымаецца салодкая і смачная начынка, якая вельмі падабаецца дзецям. У якасці альтэрнатыўнага варыянту ўнутр можна пакласці, напрыклад, кіслую капусту з грыбамі – падобная начынка выкарыстоўвалася значна часцей і падыходзіць яна хутчэй для дарослага стала. Нафаршыраваную качку зашыць і паставіць у печ.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Верас”
Макей Міхаіл
+375 (29) 622-33-39
Гродзенская вобл., Зельвінскі р-н, в. Казловічы
Каментары