Склад:
●мука (1 шклянка),
●яйкі (1 шт.),
●сода гашаная воцатам (1 ч. л.),
●соль (1 ч. л.),
●кефір козі (1000 мл),
● гарбуз (500 г),
●мед (2 ст. л.),
●алей раслінны (2 ст. л.).
Гатаванне
Салодкі ачышчаны гарбуз нацерці на тарцы, дадаць муку, яйка, соль, мед, кефір, пагашаную соду, усе добра змешаць. На разагрэтую патэльню з алеем сталовай лыжкай выкласці цеста. Абсмажваць з двух бакоў да залацістага колеру. Падаваць з медам або смятанай.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Утрына”
Трафімава Наталля
+375 (44) 7583635
Віцебская вобл., Глыбокскі р-н, в. Моргі, вул. Падлесная, д. 7
Агроусадьба
Каментары