Дука

Склад:

●жытняе зерне,

●вада.

Гатаванне

Сапраўдная шляхецкая гарэлка заўсёды хлебная. Не таму, канешне, што робіцца з хлебу, а таму, што мае гэткую ж зыходную сыравіну – жытняе зерне.

Якаснае, гатовае на насенне жыта замачыць у цёплай вадзе і раскласці нятоўстым слоем на вялікім стале ў цёплым памяшканні, якое раней называлі “саладоўняй”, для прарошчвання. Калі даўжыня праростка дасягне даўжыні самога зярнятка, рост спыняецца, а свежы солад плюшчыцца, каб лопнулі абалонкі зерня, і запарваецца на брагу. Браджэнне адбываецца ў дубовых бочках пад вечкамі. Калі брага выстаіць да патрэбнай кандыцыі, пачынаецца перагон. Брага, залітая ў дубовы бражнік, падаграецца гарачай вадзяной парай з паравога катла на дровах. Бражніковыя пары спачатку праганяюцца праз дубовы сухапарнік, дзе адбываецца іх натуральная ачыстка ад сівушных алеяў, а потым кандэнсуюцца ў звычайным мядзяным змеевіку. Ачыстка ад шкодных прадуктаў браджэння – метылавага спірту, эфіраў, лятучых кілотаў ды іншых – адбываеецца “метадам змяі”, калі адсякаюцца першыя і апошнія фракцыі перагону альбо, як казалі даўней, “галава” і “хвост”. Для павелічэння моцнасці і ступені хімічнай чысціні прадукт пераганяюць яшчэ раз на асобнай перагоннай лініі з паўторнай ачысткай на сухапарніку і з дапамогай “метаду змяі”.

Гатовы прадукт атрымліваецца мяккім, крыштялёва празрыстым, моцным (з утрыманнем не менш за 45 абʼёмных адсоткаў этылавага спірту), з выразным хлебным смакам і водарам, а таксама лёгкім мядовым адценнем у паслясмаку.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі Маёнтак

Захаранка Андрэй

+375 (44) 551-77-01

[email protected]

Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а. г. Дукора, вул. Школьная, д. 15

Агроусадьба

Каментары