Склад:
● свініна (шыя),
● соль,
● спецыі (праванскія травы, размарын і чабор),
● ківі,
● цукар;
соус з журавінаў:
● журавіны (100 г),
● невялікая цыбуліна (1 шт.),
● мёд (1 ст. л.),
● цэдра ½ цытрына,
● сметанковае масла (25 г),
● молаты чырвоны перац па смаку,
● дробка солі,
● чырвонае сухое віно (200 мл),
● крухмал (1 ст. л.).
Гатаванне
Мяса неабходна добра прамыць і абсушыць, затым зрабіць невялікія праколы шпажкай, нацерці соллю, пасля гэтага дадаць трохі цукру, насыпаць спецыі, расцерці і паставіць злёгку марынавацца ў халадзільнік гадзіны на 2–3, а яшчэ лепш на ноч. Перад тым як загарнуць мяса ў фальгу або пакет для запякання, неабходна абкласці яго кружочкамі ківі і акуратна загарнуць у фальгу або мяшок. Запякаць трэба 1,5–2 гадзіны ў залежнасці ад колькасці мяса пры тэмпературы 160–180 °С. Затым даць астыць і нарэзаць роўнымі часткамі (коламі) бужаніну.
Для соуса. Цыбуліну дробна парэзаць і абсмажыць. Нацерці цэдру. Дадаць да цыбулі добра вымытыя і высушаныя журавіны, цэдру і сметанковае масла. Змяшаць і пакінуць пад вечкам на маленькім агні на 10–15 хвілін. Дадаць мёд, соль і чырвоны перац. Даць пастаяць яшчэ 5 хвілін і дадаць віно. давесці да кіпення, але не кіпяціць і усыпаць крухмал. Зняць з агню і пакінуць яшчэ на 7–8 хвілін. Затым працерці соус праз сіта і падаваць яго да бужаніны.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Фальварак Тызенгаўза”
Лейка Аляксей
+375 (33) 325-23-05
Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Каралін, д. 2А
Каментары