Склад:
● вада (3 л),
● бульба (5 шт.),
● морква (3 шт.),
● буракі (4 шт.),
● корань пятрушкі (½ шт.),
● капуста (200 г),
● цыбулія(2 шт.),
● часнок (3 зубчыкі),
● сметанковае масла (2 ст. л.),
● алей (2 ст. л.),
● таматавая паста (2 ст. л.),
● мука (1 ст. л.),
● цукар (½ ст. л.),
● соль, спецыі па смаку,
(усе карняплоды сярэдніх памераў).
Гатаванне
У рондаль (3 л) наліць 2/3 вады і паставіць на агонь. Ачысціць 2–3 бульбіны і 1 бурак і кінуць туды цалкам. Дадаць адразу ж перац гарошкам. Пачысціць буракі і моркву. Буракі нацерці на буйной тарцы, моркву парэзаць кружочкамі. Палову буракоў, парэзанай морквы і, калі маецца, –корань пятрушкі кінуць у рондаль. Дадаць 1/2 сталовай лыжкі цукру.
Другую палову буракоў і морквы смажыць на сметанковым топленым масле (толькі НЕ на алеі!), падчас смажання дадаць спецыі. Абабраную і нарэзаную бульбу пакласці ў ваду, калі буракі і морква ў рондалі амаль гатовыя. Калі бульба там амаль гатова, дадаць капусту – свежую (або квашаную або абедзве адразу) і падсмажаную бурачна-маркоўную сумесь.
Нарэзаць цыбулю, абсмажыць на алеі, дадаць у яе трохі мукі і смажыць далей да залацістага колеру. Дадаць таматавую пасту, булён з рондаля, усе размешаць і выліваць сумесь у рондаль. Дастаць з рондаля звараныя цэлыя бульбіны і буракі. Бульбу паэзаць, буракі пацерці на тарцы і дадаць у рондаль.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Лясныя далі”
Сухарукаў Аляксей
+375 (29) 330-55-47
Мінская вобл., Лагойскі р-н, в. Мокрадзь, д. 8
Каментары