Блінцы з груздоў

Склад:

● тонкія блінцы,

● яйка (2 шт.),

● цукар (0,5 шклянкі),

● малако (2 шклянкі),

● мука,

● цыбуля маленькая,

● марынаваныя грузды.

Гатаванне

Спячы тонкія блінцы. Размяшаць два яйкі. Дадаць паўшклянкі цукру і дзве шклянкі малака, узбіць. Дадаць мукі да паўгустой кансістэнцыі.

Для начынкі з груздоў, абсмажыць на патэльні дробна нарэзаную цыбулю, адварыць рыс. Марынаваныя грузды перакруціць на мясасечку і дадаць у патэльню з цыбуляй. Абсмажыць.

Злучыць цыбулю, грыбы і рыс. Змяшаць.

Гатовы блінец раскласці, пакласці начынне і загарнуць. Абсмажыць з двух бакоў на патэльні.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Шэрая Шыйка

Маханькова Святлана

+375 (44) 717-52-86

[email protected]

Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Палыкавічы, вул. Цэнтральная, д. 72А

Агроусадьба

Каментары