Бабка бульбяная з салам

Склад:

● бульба,

● яйка,

● мука,

● перац чорны,

● цыбуля,

● соль,

● сала з мясной праслойкай,

● сметанковае масла,

● смятана.

Гатаванне

Нацерці на дробнай тарцы бульбу, дадаць яйка, муку, чорны перац, цыбулю, соль і дробна нарэзанае сала з мясной праслойкай. Запякаць у духоўцы.

На заключным этапе прыгатаваную страву неабходна вышмараваць сметанковым маслам і смятанай. Падаваць са смятанай, маслам, нарыхтоўкамі з агародніны, можна з чарачкай наліўкі!

Дзе пакаштаваць

АграсядзібаСядзіба Бабы Мароз

Мароз Вольга

+375 (29) 924-53-33

[email protected]

Віцебская вобл., Міёрскі р-н, г. Дзісна, вул. Зарэчная, д. 10

Агроусадьба

Каментары